HomeJavaResourcepacksBetter Belarusian
Better Belarusian
ResourcepacksJava

Better Belarusian

by bywoofs · on Modrinth

⬇ Download on Modrinth
Better Belarusian — screenshot 1

⚔️ Minecraft: Taraskievica Edition

Вярні гульні жывую мову. Глыбокая атмасфэра і аўтэнтычны правапіс.

Banner

BelMods Better Belarusian — гэта глыбокая лінгвістычная перапрацоўка лякалізацыі Minecraft. Мы адмовіліся ад афіцыйнага «канцылярыту» і трансьлітарацыі на карысьць клясычнага беларускага правапісу (Тарашкевіцы) і поўнага паглыбленьня ў фэнтэзі-атмасфэру.

Гэта ня проста пераклад. Гэта спроба адказаць на пытаньне: «Як бы гучаў Minecraft, калі б яго перакладалі, абапіраючыся на беларускую міфалёгію і літаратурную традыцыю?»


🕯️ Філязофія праекту

Наяўнасьць правілаў — патрэба. Але наяўнасьць сьпісу «забароненых для перакладу» словаў — гэта памылка.

У афіцыйным глясарыі многія назвы проста перапісаныя кірыліцай (Крыпер, Энд, Незер). Гэта забівае дух дасьледаваньня. Мы лічым, што назвы павінны перадаваць сутнасьць, а не гучаньне.

Мы абралі Тарашкевіцу, бо гэта гістарычная, жывая сыстэма правапісу з багатай традыцыяй, якая найлепш перадае фанэтычную мяккасьць і мэлёдыку нашай мовы.


✨ Асноўныя зьмены

1. Сапраўдная Тарашкевіца

Мы прытрымліваемся правілаў клясычнага правапісу:

2. Аўтарскі "Лорны" Глясарый

Мы цалкам перапрацавалі назвы мобаў, вымярэньняў і рэдкіх прадметаў, каб яны гучалі як частка сусьвету, а не як тэхнічны тэрмін.

📖 Прыклады перакладу:

Арыгінал (EN) Афіцыйны (Be_by) Better Belarusian Тлумачэньне
Creeper Крыпер 🧟‍♂️ Ціхун Той, хто ціха падкрадаецца.
The Nether Незер 🔥 Пекла Міталягічнае падзямельне.
The End Энд 🌌 Мяжа Край сусьвету, мяжа быцьця.
Enderman Эндэрмен 👁️ Мяжовец Жыхар Мяжы.
Wither Візэр 💀 Зьмора Дух, які высушвае і нясе сьмерць.
Ghast Гаст 👻 Вый Гучны, лятучы прывід (адсылка да міталёгіі).
Phantom Фантом 🦇 Здань Начны прывід.
Redstone Рэдстоўн 🔴 Чырвань Аўтэнтычная назва рэчыва.
Bedrock Бедрок 🪨 Цьвердзь Непарушны камень асновы.

🛠️ Што зроблена?

На дадзены момант перакладзены асноўны інтэрфейс, меню, дасягненьні (ачыўкі) і ўсе гульнявыя прадметы/блёкі.

Націсьніце, каб убачыць больш прыкладаў

📥 Як усталяваць?

  1. Спампуйце файл рэсурспака (.zip).
  2. Зьмясьціце яго ў тэчку resourcepacks вашай гульні.
  3. У наладах Minecraft абярыце BelMods Better Belarusian.
  4. Важна: У меню "Мова" (Language) абярыце Беларускую (Беларусь). Рэсурспак заменіць стандартны тэкст.

(c) Зроблена зь любоўю да мовы і кубасьвету.

Quick facts

Install steps are the general flow for this file type — How to install Minecraft Java resource packs walks through it step by step.

Verified by MCModsHub

These come from our own check of the pack file, not from the source page.

Explore more